Беларуская Служба

Польская паліцыя ва ўсходнім рэгіёне атрымала 61 новы аўтамабіль — частка будзе перакінутая на мяжу з Беларуссю

13.01.2025 16:14
Цырымонія перадачы транспартных сродкаў, закупленых за 3 млн 554 тыс. еўра, адбылася ў Беластоку.
 :    ,   ,
Злева направа: падляшскі ваявода Яцэк Бжазоўскі, міністра Томаш Сямоняк, начальнік польскай паліцыі надінспектар Марэк БораньPAP/Artur Reszko

Падчас рабочай паездкі ў Падляшскае ваяводства міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Томаш Сямоняк перадаў паліцэйскім рэгіёну 61 новы аўтамабіль. Цырымонія перадачы транспартных сродкаў, закупленых за 15 млн злотых (больш за 3 млн 554 тыс. еўра), адбылася ў Беластоку.

Частка аўтамабіляў будзе перакінутая на мяжу з Беларуссю, на якой нясуць службу польскія паліцэйскія, сказаў начальнік паліцыі Польшчы надінспектар (генерал-маёр — рэд). Марэк Борань

- Вельмі важна мець адпаведныя сродкі для аховы бяспекі на мяжы. Дзякуючы новым аўтамабілям польскія паліцэйскія змогуць выконваць свае задачы адпаведным чынам. 

Сярод аўтамабіляў — пазадарожнікі і легкавікі з апазнавальнымі знакамі і без іх, квадрацыклы, спецстранспарт, а таксама BMW 3-й серыі і BMW X5, якія паступяць ва ўзводы дарожнай паліцыі.

У мінулым годзе паліцыя Падляшскага ваяводства атрымала 101 новы аўтамабіль. 

Падчас знаходжання ў Беластоку Томаш Сямоняк таксама заявіў, што актуальна Варшава не разглядае магчымасці адкрыцця пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю з-за адсутнасці крокаў насустрач па гэтых пытаннях з боку афіцыйнага Мінска. «Мы вельмі хацелі б, каб памежныя пераходы былі адкрытыя, але няма ніякіх прыкмет таго, што гэта адбудзецца ў бліжэйшы час»,  — сказаў Сямоняк. Ён таксама зазначыў, што «крызіс на нашай усходняй мяжы можа працягвацца доўгі час».

вс